Бібліятэкар Янавіцкай сельскай бібліятэкі, сумесна з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, правялі літаратурную гасцёўню «Не проста ў словы мы гуляем, на роднай мове размаўляем». Мерапрыемства было прысвечана роднай мове і праходзіла па наступных старонках: «Бясцэнная спадчына», «З крыніц народных», вершаваная старонка «Вось якія мы» і «Казачная».