У рамках інфармацыйнай акцыі “Наркотыкі. Адказнасць. Наступствы” загадчык Заастравецкай сельскай бібліятэкі разам з падлеткамі ў ходзе вуснага часопіса “Цана залежнасці – ЖЫЦЦЁ” абмеркавалі пытанне ўплыву наркатычных сродкаў на здароўе чалавека. Былі таксама абсуджаны фактары здароўя, праслухана інфармацыя пра ўплыў наркотыкаў на арганізм чалавека, вызначана адказнасць за захаванне, распаўсюджванне і выкарыстанне наркатычных сродкаў, праіграны сітуацыі “Шлях у бездань” і “Правакацыя”. У канцы сустрэчы кожны атрымаў інфармацыйную памятку «Праблема наркаманіі сярод дзяцей і падлеткаў».