Кніжная выстава “Я – акіяну жытняга калоссе…”

            6 лютага споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Куляшова. Гэта значная падзея ў маштабах усёй краіны. Лірык і філосаф, які з незвачайнай шчырасцю і цеплынёй выказаў у сваёй творчасці лёс цэлага пакалення, да якога належаў і сам. Паэт пакінуў багатую літаратурную спадчыну, яго паэтычнымі радкамі захапляецца не адно пакаленне беларусаў. Імя Аркадзя Куляшова прыходзіла ў свядомасць савецкіх людзей з дзяцінства – праз верш “Камсамольскі білет” і паэму “Сцяг брыгады”.

             У Клецкай раённай цэнтральнай бібліятэцы творчая спадчына Аркадзя Куляшова была прадстаўлена праз рэпертуар выданняў розных гадоў з фонда бібліятэкі на кніжнай выставе “Я – акіяну жытняга калоссе…”, якая змясціла выбраныя творы, асобныя выданні – “Паміж наступным і былым”, “Хуткасць”, “Далёка да акіяна”, а таксама матэрыялы аб жыцці і творчасці народнага паэта Беларусі.

       Лепшыя творы Куляшова – класіка беларускай савецкай літаратуры:

        У 14-гадовым узросце Аркадзь Куляшоў напісаў верш “Бывай” – пepшы вapыянт пecнi “Aлecя” нa мyзыкy I. Лyчaнкa, якaя нaбылa шыpoкyю пaпyляpнacць, дзякyючы выкaнaнню “Пecняpoў”. Bepш быў пpыcвeчaны пepшaмy кaxaнню Apкaдзя Kyляшoвa.

        Аўтар кніг паэзіі “Росквіт зямлі” (1930), “Па песню, па сонца!..”, “Медзі дождж” (абодва–1932), “У зялёнай дуброве” (1940), “Добры чалавек” (1941), “На сотай вярсце” (1945), “Новая кніга” (1964), “Сасна і бяроза” (1970), “Мая Бесядзь” (1973), “Хуткасць” (1976), “Крылы” (1985), “Профілі” (1987), “Маналог” (1989) і інш.

        У паэзіі Куляшова – шмат лірызму і філасафічнасці, пафасу патрыятызму і інтэрнацыяналізму. Шырока прадстаўлены тэмы міру і бяспекі Радзімы, прысутнічае роздум пра лёс маладога пакалення і асобу паэта ў грамадстве. Але найважнейшым ў твор­час­ці Куляшова з’яўляецца тое, што праз яе ў скла­да­ны час са­вец­кай глабалізацыі прабі­ва­лася свят­ло бе­ла­рус­ка­га сло­ва, адметнасць айчыннай паэзіі.

        Паэт таксама напісаў сцэнарыі фільмаў “Чырвонае лісце” (з А. Кучарам, паст. у 1958), “Першыя выпрабаванні” (па трылогіі Я. Коласа “На ростанях”, 1960–1961), “Запомнім гэты дзень” (з М. Лужаніным, паст. у 1967). Перакладаў на беларускую мову творы А. Пушкіна, І. Катлярэўскага, Т. Шаўчэнкі, М. Рыльскага, С. Ясеніна, У. Маякоўскага, М. Ісакоўскага, Р. Гамзатава, Г. Лангфела і інш.

        У 1968 годзе А. Куляшову было прысвоена высокае званне народнага паэта Беларусі. Таксама ён быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга.

        Яго імем названы Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт, на малой радзіме – у вёсцы Новыя Саматэвічы Касцюковіцкага раёна дзейнічае музей яго імя. У Мінску, Магілёве, Касцюковічах імем паэта названа вуліца. У Мінску на будынку, дзе ён жыў, усталявана мемарыяльная дошка.

Записи созданы 1093

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх