Дыялогавая пляцоўка “Нараджэнне рэспублікі”

22 снежня Клецкая раённая цэнтральная бібліятэка сумесна з музеем гісторыі Клеччыны арганізавалі і правялі дыялогавую пляцоўку “Нараджэнне рэспублікі”, прымеркаваную да 105-годдзя БССР. Актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства сталі ветэран працы, член КПБ, намеснік старшыні Савета ветэранскай арганізацыі Жукоўскі Аляксандр Мікалаевіч і навучэнцы ДУА “Клецкая СШ № 2” з настаўнікам гісторыі Жаннай Георгіеўнай Цітко. Навучэнцы даведаліся, з якімі падзеямі было звязана ўтварэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь (ССРБ) 1 студзеня 1919 г., якое адбывалася ў надзвычайна складаных геапалітычных умовах: развязанай Першай сусветнай вайной, Кастрычніцкай рэвалюцыяй і грамадзянскай вайной, а таксама пазнаёміліся з асноўнымі гістарычнымі вехамі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і гістарычнымі дакументамі, якія іх адлюстроўваюць. Навучэнцы высветлілі, што важным этапам для далейшага развіцця беларускай дзяржаўнасці быў перыяд яе развіцця ў складзе СССР. У ходзе мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні стварэння беларускай дзяржаўнасці, прычыны прыняцця рашэння аб утварэнні ССРБ.

Записи созданы 1093

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх