Няма на зямлі нічога прыгажэйшага і мілейшага за кветкі. Кветкі заўсёды любілі людзі. Дорачы іх адзін аднаму, яны выражалі свае пачуцці: любоў, павагу, прызнанне. Кветкі заўсёды натхнялі мастакоў, паэтаў, музыкантаў. Дзякуючы чарговай сустрэчы “Кветкавая фантазія” члены літаратурна-экалагічнага клуба “Фларыда”, які дзейнічае пры Заастравецкай сельскай бібліятэцы, атрымалі чарговую магчымасць бліжэй пазнаёміцца з кветкамі, палюбавацца імі і, магчыма, стаць круху дабрэйшымі, мудрэйшымі і прыгажэйшымі. Далучайцеся і вы да нас, і перад вамі адкрыецца новы свет!