“Ад усмешкі хмурны дзень святлейшы!”

23 лістапада спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння вядомага класіка савецкай дзіцячай літаратуры Мікалая Мікалаевіча Носава. Кнігі Носава з вялікім задавальненнем чытаюць дзеці і перачытваюць дарослыя, бо яны вучаць дабрыні, спагадзе, сяброўству і, канечне, падымаюць настрой. Вясёлкавая карусель “Ад усмешкі хмурны дзень святлейшы!”, якую Заастравецкая сельская бібліятэка падрыхтавала для малодшых школьнікаў, стала доказам гэтаму. Дзеці з радасцю адказалі на пытанні Нязнайкі, праз прэзентацыю з цікавасцю пазнаёміліся з жыццём і творчасцю пісьменніка і з задавальненнем паслухалі апавяданні “Жывы капялюш” і “Мішкіна каша”.

Записи созданы 1093

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх