“Вершам прарасту”

“Вершам прарасту” – так называлася творчая сустрэча з Таццянай Цвірко, паэтам, празаікам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, якая адбылася 19 лістапада ў Клецкай раённай цэнтральнай бібліятэцы. Гэта была цудоўная сустрэча з зямлячкай.

Цёплая ўтульная абстаноўка, якая панавала пад час мерапрыемства, ахутвала прысутных. Было прыемна слухаць вершы ў выкананні аўтара, вучняў гімназіі, стрыечнай сястры Наталлі Табачынскай і паклонніцы творчасці Таццяны Канстанцінаўны – Марыі Міхайлаўны Шыкуць. Свае віншаванні дарылі: Г. Нупрэйчык, І. Бобка, А Жукоўскі, Ю. Эверт, В. Красільнікава, В. Герасімовіч, А.Лапата, С. Тамбулатава, В. Лабажэвіч. Песні на словы Т.Цвірко гучалі ў выкананні вучняў Даматканавіцкай сярэдняй школы, Н. Калеснікавай. Свае відэавіншаванні  даслалі калега па пяру, член Саюза пісьменнікаў Беларусі – Таццяна Каленік і аўтар выканаўца з Фаніпаля, член народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца” Т. Кашчэва.

Такія творчыя сустрэчы патрэбны не толькі гледачам, а і самім творцам, бо яны надаюць сілы і прыбаўляюць энергіі і працаздольнасці.

Записи созданы 1093

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх