У рамках акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна» ў Заастравецкай сельскай бібліятэцы для малодшых школьнікаў была арганізавана пазнаваўчая гульня «Падарожжа з Фіксікамі ў Энергалэнд». У ходзе сустрэчы дзеці вызначалі каштоўнасць энергіі і неабходнасць беражлівых адносін да яе, а таксама павышалі культуру карыстання энергіяй ў паўсядзённым жыцці. Далучайцеся і вы да нас, і перад вамі адкрыецца цэлы свет.