Кажуць, успаміны душу грэюць. І з гэтым былі згодны удзельнікі мерапрыемства “Напачатку была хата-чытальня”, якое адбылося ў Сіняўскай інтэграванай сельскай бібліятэцы. Былыя работнікі бібліятэкі за кубкам гарбаты ўспаміналі радаслоўную бібліятэкі, якія мерапрыемствы ладзілі ў той час, узгадвалі будаўніцтва бібліятэкі пасля пажару. Цікава было пачуць як супрацоўнічалі з клубам сельскім і клубам мэблевай фабрыкі, які удзел прымалі ў грамадскім жыцці вескі. Гучалі словы ўдзячнасці былому кіраўніцтву Клецкай ЦБС, яе работнікам. З настальгіяй разглядвалі фотаздымкі тых часоў , чыталі і абмяркоўвалі артыкулы з раёнкі. Непрыкметна праляцеў час сустрэчы, а віншаванні ад дзяцей чытачоў і невялічкія падарункі будуць напамінаць пра мерапрыемства.