Гадзіна зносін “Аб той, хто даруе нам жыццё і цяпло”

Гадзіна зносін “Аб той, хто даруе нам жыццё і цяпло”, на якую Заастравецкая сельская  бібліятэка запрасіла малодшых школьнікаў разам з класным кіраўніком Гардзей Т. Л., дапамагла рабятам успомніць самыя пяшчотныя словы і вызначыцца са змястоўнымі вершамі, каб у дзень свята падараваць іх сваім мамам. Акрамя гэтага цікава было паслухаць ад дзяцей, чыя мама самая лепшая, як яны ёй дапамагаюць і стараюцца не крыўдзіць. Сумесна быў зроблены букет для матуль з найлепшымі пажаданнямі, створана дрэва кахання і сэрца з любімых маміных кветак. Паважаныя матулі, ганарыцеся сваімі дзецьмі, бо яны сапраўды вас вельмі моцна любяць.

Записи созданы 1105

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх