Краязнаўчы экскурс “Простыя сакрэты старажытных прадметаў” прайшоў у Янавіцкай сельскай бібліятэцы. Спадчына! Якое простае слова і які няпросты яго сэнс! Спадчына – гэта наша мінулае, наша памяць. Спадчына – гэта народныя звычаі і культура, якія складваліся вякамі ў беларускім народзе і якія засталіся нам.
Падчас мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з прадметамі побыту, якімі карысталіся нашы продкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у віктарыне “Народныя загадкі”.