Да Дня народнага адзінства з мэтай раскрыцця паняцця «адзінства» праз паняцці «радзіма» і «сяброўства», прывіцця павагі да гісторыка-культурных каштоўнасцей беларускага народа, выхавання пачуцця гонару за гісторыю сваёй краіны і яе знакамітых людзей у Заастравецкай сельскай бібліятэцы прайшла дыялогавая пляцоўка «Непераможная краіна, калі народ адзіны!». На сустрэчу з падрастаючым пакаленнем былі запрошаны старшыня Заастравецкага сельвыканкама Шашко Т. В. і настаўнік гісторыі Дзішук К. Ю., дзякуючы прысутнасці якіх сустрэча атрымалася больш прадуктыўнай і змястоўнай.
