Пазнавальны компас «Беларусь і Я — дыялог міру і стварэння», на які Заастравецкая сельская бібліятэка ў Дзень ведаў на першы ўрок запрасіла школьнікаў і сацыяльнага педагога школы Бобку Ірыну Уладзіміраўну, спрыяў замацаванню ў свядомасці падлеткаў ідэй міру і стварэння як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы. Такія заданні і прыёмы, як «Дэкадаванае фота», «Суаднясі і раскажы», «Кросэнс» і «Горад Міру» выклікалі ў школьнікаў найбольшую цікавасць. Адбылося таксама знаёмства з выставай-калажом»Подзвіг. Трагедыя. Памяць», прысвечанай праблеме генацыду.
