Свята вуліцы Горкага і завулка Акцябрскі

У кожнага з нас ёсць родны дом і блізкая сэрцу вуліца, дзе заўжды побач знаёмыя, сябры, суседзі. На вуліцы Горкага і завулку Акцябрскім таксама жывуць добрыя людзі, якія даўно ведаюць адзін аднаго, разам перажываюць радасці і нягоды, адзначаюць важныя даты. І для жыхароў гэтых вуліц супрацоўнікі Клецкай раённай цэнтральнай бібліятэкі ў апошнюю нядзелю жніўня ладзілі свята. А свята вуліц – гэта добрая нагода сустрэцца разам хоць гадзіну – другую прыпыніцца, адпачыць, даведацца, якія змены адбыліся ў людзей, якія жывуць побач. Для сямей Салата, Купцель, Пракапеня, Мянёк, Пацэліных, Казімірскіх, Заяц, Зайкевіч, Львовых гучала шмат добрых слоў і музычных віншаванняў ад Аляксея Майсейчыка і Алега Матусевіча, Веры Сіняковай, Віктара Тарашчыка, Сяргея Галубкова, Вольгі Давідзюк і жаночага вакальнага калектыву “З песняй па жыцці” пад кіраўніцтвам Юрыя Эверта. Доўгажыхаркі вуліц – 92-х гадовая Сасіновіч Марыя Якаўлеўна і 96-ці гадовая Шэйка Алена Васільеўна былі адзначаны падарункамі ад Клецкай раённай цэнтральнай бібліятэкі. Гульнёвую праграму для дзяцей правялі загадчык Галавацкай сельскай бібліятэкі-клуба Галіна Карсюк і бібліятэкар Янавіцкай сельскай бібліятэкі Ганна Есіс. Жыхары вуліцы, госці свята з задавальненнем спявалі, танчылі і бавілі час.

Записи созданы 1068

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх