З 2 па 9 ліпеня у Лазавіцкай сельскай бібліятэцы праходзіў забаўляльны марафон “Бібліятэчны тыдзень”. Месца правядзення: бібліятэка і не толькі. На свежым паветры, у цянёчку, на дзіцячай пляцоўцы і ў скверыку дзеці гулялі ў розныя гульні, знаёміліся з новымі кнігамі і часопісамі, успаміналі прачытаныя казкі і адказвалі на пытанні віктарын, вучыліся працаваць з бумагай, весела і з карысцю бавілі вольны час.