З мэтай прывіцця любові да кнігі, папулярызацыі чытання сярод дзяцей і дарослых у Заастравецкай сельскай бібліятэцы дзейнічае выстава-пошук “Канікулы без кнігі – не канікулы!” На выставе шмат падказак (іх толькі трэба расшыфраваць?), якія дапамогуць зарыентавацца ў правільным выбары: казкі, кнігі пра прыроду, якія можна пачытаць разам з бацькамі, сябрамі і для самых маленькіх чытачоў. А калі выбар зрабіць цяжка, тады на дапамогу прыйдуць – бібліятэчныя акуляры(якія, дарэчы, ужо карыстаюцца вялікай папулярнасцю). Прыходзьце ў бібліятэку кожны дзень, шукайце цікавыя кнігі, чытайце з задавальненнем, і тады перад вамі адкрыецца цэлы свет.