Працягваюцца летнія канікулы – час адпачынку ў дзяцей, а для тых, хто сябруе з Заастравецкай сельскай бібліятэкай – гэта яшчэ час забаў, прыгод, новых знаёмстваў і бесклапотнага дзяцінства. Гульнёва-забаўляльная праграма «Летні перапалох», якая была падрыхтавана для малодшых школьнікаў, з’яўляецца пацверджаннем гэтаму. Прыняўшы ўдзел у эстафетах і гульнях «Бягом па лужах», «Малпачкі», «Знайдзі сваё месца», «Цікавае падарожжа» і інш., дзеці не толькі з карысцю правялі свой вольны час, але і атрымалі зарад бадзёрасці і цэлую скрыню пазітыўных эмоцый. Далучайцеся да нас, і, паверце, вам адкрыецца цэлы свет!
