Праз культурную спадчыну беларускага этнасу можна спазнаць лёс роднай Беларусі, яе культуру і мову, яе традыцыі. Менавіта па гэтай прычыне ў Заастравецкай сельскай бібліятэцы быў арганізаваны для дзяцей бібліятэчны ўрок “Назад у мінулае”, які спрыяў фарміраванню ў іх нацыянальнай самасвядомасці і духоўна-маральных каштоўнасцей. Дзеці не толькі пазнаёміліся з рэчамі, якімі карысталіся нашы продкі, але і паспрабавалі некаторыя з іх паўжываць самі на справе, пагулялі таксама ў дыдактычныя і беларускія народныя гульні. Прыходзьце і вы ў бібліятэку, і перад вамі адкрыецца цэлы свет.