Працягваюцца летнія канікулы ў дзяцей – час гульняў і забаў. Але ж ні ў якім разе нельга забыць пра кнігі і сваіх любімых казачных герояў. Менавіта па гэтай прычыне Заастравецкая сельская бібліятэка прапанавала сваім сябрам паўдзельнічаць у літаратурных гонках “У кніг няма канікул!”. З радасцю і задорам дзеці ўспаміналі цікавыя казкі і іх персанажаў, адгадалі загадкі і, канечне, інсцэніравалі самыя вядомыя і любімыя ўсімі казкі. Далучайцеся і вы да нас, і вам адкрыецца цэлы свет.
