Зямля з блакiтнымi вачамi —
Раздолле рэчак i лугоў!
Тут называюць Васiлькамi
На Беларусi хлапчукоў,
Звiняць крынiцы, як цымбалы,
Сцяжынкi свецяць у лясах.
Палі, узгоркi, перавалы —
Прасторны шлях, далёкi шлях!
Краiна славы партызанскай,
Краіна міру i даброт!
Ты — наша гордасць,
Наша казка,
Як сонца, шчодры твой народ.
Твае сыны,
Твае унукі,
Мы любiм гул тваiх бароў.
І рэкi цягнуцца, як рукi,
Да цёплых, верных рук сяброў. Гістарычнае лато «Мая родная краіна», на якое Заастравецкая сельская бібліятэка запрасіла падлеткаў, дапамагло ім глыбей акунуцца ў гісторыю і культуру нашай Радзімы, успомніць выдатных дзеячаў Беларусі, а таксама спрыяла выхаванню патрыятызму і пачуцця гонару за сваю краіну.
