У дзень кнігадарэння Заастравецкая сельская бібліятэка сумесна з дзіцячым садам арганізавалі дабрачынную акцыю «Ты мне – я табе». У ходзе акцыі адбыўся абмен дзіцячай літаратурай, якая абавязкова знойдзе свайго чытача. А самыя цікавыя новыя кнігі былі прачытаны і абмеркаваны разам з дашкалятамі.
