Акцыя «Прачытаў сам, няхай прачытаюць і іншыя»

14 лютага адзначаецца Міжнародны дзень дарэння кніг. Да гэтага дня Заастравецкая сельская бібліятэка штогод праводзіць акцыю «Прачытаў сам, няхай прачытаюць і іншыя». Дзякуючы пастаяннай акцыі, фонд бібліятэкі значна папоўніўся мастацкай, навуковай літаратурай і цікавымі часопісамі. У гэтым годзе, дзякуючы неабыякавым да дзейнасці бібліятэкі людзям, у культурным цэнтры аграгарадка з’явіліся не толькі новыя кнігі і часопісы, але і творчыя працы, і пакаёвыя кветкі, і цікавыя рэчы побыту нашых продкаў. Абавязкова завітайце да нас, і перад вамі адкрыецца цэлы свет.

Записи созданы 1376

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх