Экскурсія-запрашэнне “Бібліятэка ў рэалі і віртуалі”

27 студзеня адзначаецца Дзень без інтэрнэту. Зразумела, што сёння цяжка ўявіць сабе наша жыццё без глабальнай сеткі, але, упэўнена Заастравецкая сельская  бібліятэка, ніякі інтэрнэт не можа замяніць кнігу! Пагэтаму штогод у гэты дзень для першакласнікаў арганізоўваецца экскурсія ў дом, дзе жывуць кнігі. Разам з класным кіраўніком Курылай І.А. у гэты раз дзеці былі запрошаны на экскурсію-запрашэнне “Бібліятэка ў рэалі і віртуалі”. Першакласнікі даведаліся, што такое бібліятэка, і для чаго яна існуе, як тут трэба сябе паводзіць, як называецца дакумент, які мае кожны наведвальнік бібліятэкі, знайшлі палічкі, дзе знаходзяцца кнігі для дзяцей, пазнаёміліся з выставамі работ мясцовых майстроў, спыніліся ў этнаграфічным кутку і, зразумела, пагулялі ў казкі. Прыходзьце і вы да нас – і вам адкрыецца цэлы свет!

Записи созданы 1093

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх