19 студзеня супрацоўнікі МНС Беларусі адзначаюць сваё прафесійнае свята. З гэтай нагоды Заастравецкая сельская бібліятэка арганізавала для малодшых школьнікаў гульню-практыкум “Адважныя пажарныя”. Жукоўскі Сяргей Аляксандравіч, Міхлай Сяргей Іванавіч і Плечко Дзмітрый Іванавіч, якія былі запроршаны на сустрэчу з дзецьмі, цікава, нестандартна і ў займальнай форме расказалі і паказалі рабятам, якія рэчы знаходзяцца ў пажарнай машыне, і пры якіх абставінах імі карыстаюцца пажарныя, дазволілі нават пасядзець у машыне. Працягнулася сустрэча ў сценах бібліятэкі, дзе дзецям яшчэ раз нагадалі пра правілы пажарнай бяспекі і адказалі на ўсе незвычайныя і хвалюючыя школьнікаў пытанні. Эмоцыі і ўражанні, атрыманыя ў гэты дзень, нават цяжка перадаць словамі. Далучайцеся да нас – і вам адкрыецца цэлы свет.