Ужо добрай традыцыяй у Заастравецкай сельскай бібліятэкі стала наведванне ў пачатку новага года дашкольнай установы, так як, пагадзіцеся, прывіццё любові да кнігі павінна пачынацца з ранняга дзяцінства. Не стаў выключэннем і гэты год! Пазнаваўчая, вясёлая і радасная бібліятэчная арбіта «Пазнавай! Вучыся! Здзіўляйся!» зрабіла свой прыпынак у дзіцячым садзе. Падчас сустрэчы загадчык бібліятэкі разам з дашкольнікамі шукалі адказ на пытанні «Што такое снег?» і «Чаму ён з’яўляецца менавіта зімой?», пазнаёміліся і паслухалі цікавыя «зімовыя» кнігі для дзяцей, правялі хвіліну творчасці і, зразумела, пагулялі ў казку.
