Акцыя-пошта «Дзякуй кнізе за…»

11 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень «дзякуй». Гэта слова так трывала ўвайшло ў наша жыццё, што часта мы зусім не звяртаем на яго ўвагу. А як важна ў нашым жыцці дзякаваць адзін аднаму! Ці ведаеце вы, што слова «дзякуй» можна сказаць не толькі чалавеку, але і…кнізе. Заастравецкая сельская бібліятэка ўпэўнілася ў гэтым, наведаўшы ўстанову адукацыі. Школьнікам было прапанавана прыняць удзел у акцыі-пошце «Дзякуй кнізе за…»: прынесці сваю любімую кнігу, пазнаёміць яе са сваімі сябрамі і напісаць, за што можна сказаць «дзякуй» сваёй любімай кнізе. Жадаючых (нечакана!) аказалася вельмі шмат, і, прааналізаваўшы адказы , высветлілася, што дзеці ўдзячны кнізе за розум, за тое, што яна вучыць чытаць, за сустрэчу з цікавымі героямі, і нават за прыгожыя малюнкі. Прыходзьце і вы ў бібліятэку, чытайце цікавыя кнігі, гаварыце ім «дзякуй» –  і вам адкрыецца цэлы свет.

Записи созданы 1376

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх