У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» загадчык Заастравецкай сельскай бібліятэкі была запрошана ва ўстанову адукацыі для сумеснага абмеркавання тэмы «Гонар за Беларусь. Захоўваем мінулае, шануем сучаснасць, будуем будучыню». Разам з падлеткамі былі разгледжаны гістарычныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, засяроджана ўвага на тым, што ўсё менш застаецца сведкаў баявога подзвігу ваенных гадоў, і як важна ўвага і дапамога для ветэранаў як значная сувязь пакаленняў. Пры падвядзенні вынікаў мерапрыемства ўдзельнікі падкрэслілі, што ведаць гісторыю сваёй краіны, ганарыцца сваім мінулым, рабіць усё магчымае для захавання памяці пра тых, хто аддаў свае жыцці за Радзіму – гэта грамадзянскі абавязак кожнага чалавека, які любіць сваю краіну, свой край.