Кніжная вясёлка “Дружба пачынаецца з усмешкі”

З мэтай пазнання кнігі як асноўнай крыніцы ведаў, прывіцця цікавасці да яе, а таксама папулярызацыі дзейнасці бібліятэкі загадчык Заастравецкай сельскай бібліятэкі завітала ў дзіцячы сад з кніжнай вясёлкай “Дружба пачынаецца з усмешкі”. Дашкаляты пагарталі кнігі пра сяброўства, паслухалі вясёлую гісторыю пра двух сяброў Зайца і Вожыка, пагулялі ў развіваючую гульню “Так-так, не-не” і нават паспрабавалі зрабіць “Салют Дружбы”. На развітанне ўсе паабяцалі ніколі нікога не крыўдзіць, заўсёды дапамагаць слабейшым і абавязкова стаць сябрам бібліятэкі.

Записи созданы 1093

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх