Бібліяфарсаж “Бяспечнасць перш за ўсё!”

Вось і заканчыліся восеньскія канікулы. Заастравецкая сельская бібліятэка на працягу ўсяго тыдня арганізоўвала для дзяцей павучальныя мерапрыемствы і цікавыя сустрэчы з літаратурнымі персанажамі. Апошні дзень канікул з бібліятэкай прайшоў пад дэвізам: “Мы – за бяспеку і здаровы лад жыцця”. Малодшыя школьнікі на бібліяфарсажы “Бяспечнасць перш за ўсё!” дапамагалі Карлсану, які жыў толькі на даху, разабрацца з правіламі дарожнага руху на дарозе: знаёмілі з дарожнымі знакамі, праігрывалі (з дапамогай драўлянай дарогі) небяспечныя сітуацыі на дарозе, у час язды на веласіпедзе, патлумачылі, якое значэнне мае флікер у цёмны час сутак. Прыходзьце і вы ў бібліятэку, і вам таксама адкрыецца цэлы свет.

Записи созданы 1105

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх