Дабрыня, любоў, міласэрнасць, павага да старэйшых – каштоўнасці, якія, на жаль, у паўсядзённай жыццёвай мітусні мы не заўсёды заўважаем і праяўляем спаўна самі. А менавіта з іх і складаецца аснова нашага жыцця! Пасядзелкі за кубкам гарбаты «Любоў нам жыць дапамагае», на якія Заастравецкая сельская бібліятэка запрасіла сваіх надзейных сяброў – жанчын залатога ўзросту, далі магчымасць паразважаць на гэтыя цікавыя, падчас філасофскія тэмы, падзяліцца парадамі і, бясспрэчна, падарыць сваю любоў і дабрыню бліжэйшым. Дзякуй вам, дарагія жанчыны, за ваш багаты жыццёвы вопыт, бадзёрасць духу, аптымізм, цудоўны настрой і жаданне наведваць бібліятэку. Далучайцеся да нас, і перад вамі адкрыецца цэлы свет!
