Я слаўлю мамы светлае імя –
Пяшчотнае, нібыта яблынь квецень.
Матулінага сэрца цеплыня
Нас сагравае лепш за ўсё на свеце…
Мама— гэта самы дарагі чалавек, з якога пачынаецца наш шлях у жыцці. Яе любоў бязмежная, а голас — самы мілагучны ў свеце. Пра маму можна гаварыць бясконца, і кожнае са сказаных слоў будзе самым прыгожым і самым шчырым. Літаратурная віктарына «Матуля мне сонейкам свеціць», на якую Заастравецкая сельская бібліятэка запрасіла дзяцей, даказала, што ў кожнага мама — самы дарагі і любімы чалавек на зямлі. Са святам, мілыя матулі.
