Выстава-запрашэнне “Няхай тата пачытае”

Ноч разгарнула бяззорны плашч,
стукае голлем аб стрэху вішня.
Вецер і холад.
I дождж, як плач,
звоніць у вокны хаты зацішнай.
Нехта спазніўся, нехта прамок.
Сушыцца хустка.
Варыцца страва.
У хаце не ўсе, яшчэ сына здалёк
бацька чакае, прысеўшы на лаву.
Пэўна што прыйдзе, абы толькі змог,
ветру насупраць, на злосць непагодзе.
Калі бацька стары чакае ў дзвярох,
нанач дахаты сыны папрыходзяць.
Бо бацька і маці і родная мова,
узнятая к славе амаль з небыцця,
паэтаў натхнёным і велічным словам,
для беларусаў – пытанне жыцця.
З гэтага года 21 кастрычніка ў Беларусі ўпершыню адзначаецца Дзень бацькі. Да гэтага дня Заастравецкая сельская бібліятэка падрыхтавала для сваіх наведвальнікаў выставу-запрашэнне “Няхай тата пачытае!”. За малюнкамі, у якіх адлюстраваны заняткі, якімі любяць займацца таты (рыбалка, мыццё посуду, чытанне кніг разам з дзецьмі, гульня ў футбол, сумесны сямейны адпачынак і інш.), схаваны кнігі для мужчын. Выбраўшы любімы занятак свайго бацькі, трэба ўзяць і кнігу, каб тата дома яе абавязкова прачытаў.

Записи созданы 1093

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх