Заастравецкая сельская бібліятэка на «Сяло-фэсце» прадставіла інтэрактыўную пляцоўку «Бульбяныя прыгоды», на якой можна было паспрабаваць свае сілы на веданне цікавых фактаў пра беларускую бульбу, аддаць свой голас за зробленыя актыўнымі заастравячанамі і сябрамі бібліятэкі нестандартныя вырабы з бульбы і, канешне, зрабіць фотаздымак у імправізаванай фотазоне. Вялікі дзякуй усім за актыўны ўдзел, пазітыўныя эмоцыі і добры настрой. Далучайцеся да нас, і перад вамі адкрыецца цэлы свет!
