У рамках Рэспубліканскага Тыдня бацькоўскай любові Заастравецкая сельская бібліятэка разам са сваімі актыўнымі чытачамі зрабілі уклад у азеляненне і ўпрыгожванне родных мясцін, пасадзіўшы саджанцы бэзу на пустуючай тэрыторыі аграгарадка. Няхай прыгажосць навакольнага свету адбіваецца ў душах усіх бацькоў, няхай гэта любоў прарастае мудрасцю, ласкай, павагай і даверам ў сэрцах дзяцей.