«У лета – з усмешкай!»

«У лета – з усмешкай!» – пад такой назвай Заастравецкая сельская бібліятэка прадставіла інтэрактыўную пляцоўку, прымеркаваную да Міжнароднага дня дзяцей у г.Клецку. Што трэба дзецям для добрага настрою? Бясспрэчна, гульні, казкі, прыгоды, добры настрой, найцікавейшы займальна-павучальны матэрыял і, канешне, прыгоды з сябрамі і бібліятэкай. Менавіта ўсё гэта і было прадстаўлена на лакацыі для пазнання неабсяжнага свету дзяцінства. Не абышлося і без фотазоны з чароўнай рамкай і Біблікам, які ўжо паспеў палюбіцца і дарослым, і дзецям. Далучайцеся і вы да нас, і вам адкрыецца свет дзяцінства!

Записи созданы 1047

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх