Інтэрактыўная пляцоўка «Вясёлкавая карусель», якая была прадстаўлена Заастравецкай сельскай бібліятэкай да Міжнароднага дня сям’і ў г.Клецку, карысталася вялікай папулярнасцю сярод гасцей свята. Усе жадаючыя маглі паспрабаваць свае сілы ў разгадванні загадак, прыказак і прымавак пра сям’ю, пагуляць у шарады, расшыфраваць складаныя рэбусы, скласці пазлы, намаляваць партрэт сваёй сям’і, пазнаёміцца з найлепшымі выказваннямі і нават загадаць жаданні, якія, па меркаванні бібліятэкі, абавязкова ў такі дзень павінны здзейсніцца. Далучайцеся і вы да нас, і вам адкрыецца найцікавейшы свет.
