Гэта аповесць пра дзяўчынку Дашу, якая разумее мову дрэў, кветак, птушак, жукоў і матылькоў. Яе дом нагадвае казачны церам. А побач з ім – цудоўны сад, поўны дзіўных матылькоў. Усе насельнікі саду лічаць, што іх Прынцэса – самая шчаслівая на свеце, бо ездзіць на вазку. Але яны не разумеюць, што вазок гэты – інвалідны.

Аднойчы Даша сустракае няшчаснага вусеня з чорнымі рожкамі па ўсім тулаве. Дзяўчынка спрабуе растлумачыць вусеню, што ён не агідная пачвара, а найпрыгажэйшая істота ў іх садзе, матылёк Паўлінава вока, трэба толькі крыху пачакаць. Але вусень не верыць у гэта і хаваецца ад усяго свету ў кукалцы. Аднак Прынцэса саду робіць усё, каб Чорныя Рожкі атрымаў сваё шчасце…

Кніга разлічана на дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

Записи созданы 887

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх