Чарговы семінар “Камфотрнае асяроддзе для карыстальнікаў – залог поспеху бібліятэкі” адбыўся на базе Зубкаўскай сельскай бібліятэкі. Пасля знаёмства з дзейнасцю бібліятэкі, удзельнікі семінара атрымалі метадычныя кансультацыі, падрыхтаваныя супрацоўнікамі раённай цэнтральнай бібліятэкі, абмяняліся вопытам і творчымі ідэямі па тэме семінара, а таксама папрысутнічалі на вечары-ушанаванні лепшых чытачоў Зубкаўскай сельскай бібліятэкі “Нас яднае да кнігі любоў”.