Вышыванкі Піваварчык Марыі

Піваварчык Марыя Міленц’еўна нарадзілася ў весцы Кухчыцы Клецкага раёна. Пражывае ў горадзе.

Любоў да вышыванак з’явілася ў Марыі Міленц’еўны яшчэ ў дзяцінстве. Гэтаму паспрыяла яе матуля – Кандрацьева Марыя Іосіфаўна, якая вышывала  ўсё сваё жыццё. Жыццё ў весцы ніколі не было лёгкім – працавалі ў калгасе, трымалі гаспадарку, гадавалі дзетак, але  была і атдушынка, на якую заўсёды знаходіўся час – вышыванкі.

З успамінаў з дзяцінства Марыя Міленцьўна расказвае, што прыбяжыць маці, калі хоць некалькі хівілінак вольнага часу з’явіцца і адразу вышываць, таму пяльцы заўсёды ляжалі на відным месцы і ёй, яшчэ зусім маленькай,  хацелася дапамагчы матулі і навучыцца сваімі рукамі ствараць вышытыя цуды. Спачатку яе ганялі ад гэтай справы, бо “ўлезя ды зблытае ўсе ніткі”, а потым і далучылі да  занятку вышыўкай. Вось так і пачалася гэта любоў да вышыванак.

У скарбонцы Марыі Міленьц’еўны ёсць рэчы, якія ёй асабліва дарагія. Гэта сурвэтка, што вышывала ёй маці ў першы клас, яе засцілалі на парту, калі дзецям давалі гарбату (1963 год). Захавалася гэта сурвэтка і ў наш час.

          Зберагае Марыя Міленц’еўна і іншыя скарбы, што засталіся ёй ад маці – вышываныя посцілкі, рушнікі, “рагавікі”, “пакрышкі”, абрусы. Усяго ў яе захавана больш за сотню вышываных рэчаў. Частка з іх з’яўляецца пасагам, што гатавала ёй маці.

Сустракаюцца ў асабістай калекцыі Марыі Міленц’еўны і гафтаваныя фіранкі,  абрусы, сурвэткі.

Даведалася я ў Піваварчык Марыі Міленцьеўны і пра яшчэ адно забытае рамяство, якое існавала на Клеччыне – выраб кажухоў. Ім займаўся яе дзядзька ў вёсцы Кухчыцы – Кандрацьеў Міхаіл Адамавіч 1927 года нараджэння, ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Пашыць кажух – гэта не аднаго дня праца. Шыў Міхаіл Адамавіч кажухі для сябе і сваёй сям’і, але і аднасяльчанам не адмаўляў. Вырабляў Міхаіл Адамавіч кажухі ўручную, а шкуры купляў ў шкурнікаў, якія спецыяльна гадавалі авечак і апрацоўвалі шкуры. Бо, як кажуць у народзе, адзін чалавек не можа ўсё ўмець. Далей ён кроіў кажух, а потым шылам і спецыяльнай  іголкай зшываў шкуры. Праца гэта марудная і доўгая, бо прабіць шкуру ўручную вельмі цяжка. Таму спачатку шылам прабівалі дзірачку, а потым працягвалі іголку з ніткай. Вось так шывок за шыўком вырабляўся кажух. Нітак  трывалых не было, таму “свойскія” ніткі з ільну скручвалі ў дзве і націралі воскам, каб былі больш трывалыя.

Вырабляўся адзін кажух нават месяцамі,  бо днём займалася гаспадаркай, а шылі ўжо ў вечары. У Марыі Міленцьеўны захаваліся два кажухі, якія сшыў яе дзядзька.

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх