Паходжанне назваў нашых вуліц


Клецк лічыцца адным з самых старажытных гарадоў Рэспублікі Беларусь.
  На працягу сваёй ранняй гісторыі Клецк быў цесна звязаны з Туравам. Граніца Тураўскай і Полацкай зямель да пачатку 11 ст. сфарміравалася паўднёвей Узяслаўля і Менска. Уладальнікамі Клецка з, явіліся князі Турава ад Святаполка да Вячэслава Уладзіміравіча. На гэты час княжання апошняга у 1127 г. у паходзе на Полацкае княства, побач з іншымі князямі прымаў удзел Вячэслаў Яраслававіч з Клецка. Гэта дата з, яўляецца першым упамінаннем аб нашым горадзе.
  Цэнтрам абароны сярэднявякоўя Клецка быў дзязінец (Замкавая гара) размешчаны на прыродным узвышшы левага берага р.Лань. Замкавая гара мае абрыс круга 80 м., аддзелена ад астатняга плато абараніцельным ровам. Вакол замка знаходзіўся вакольны горад – ніжні замак, які таксама быў умацаваны валам, штучна насыпаны яго жыхарамі. З цягам часу насельніцтва горада павялічвалася, людзі пачалі будаваць сваё жытло за валам. Так з, явілася першая вуліца, якую пачалі называць Завальнай (Школьная). Затым з, явіліся вуліцы Слонімская, Нясвіжская, Цапэрская, Краснастаўская (Першамайская). На скрыжаванні гэтых вуліц утварылася рыначная плошча (цяпер пл. імя Маякоўскага). Гэта адбылося у 16 ст., калі Клецк належыў каралеве Боне.
  Горад рос. З’явіліся вуліцы Панкратаўская, Сіняўская, Заранаўская.
  Пасля бітвы войск М.Глінскага з крымскімі татарамі у 1506 г. палонным татарам не дазволілі пасяляцца у самым Клецку. Ім загадалі жыць на поўдзень за руч, ём, паблізу г.Клецка. Ручая цяпер на тым месцы няма. Дзе ж працякаў гэты ручай? У 1969г. па вуліцы Савецкай будавалі вадаправод і знайшлі гаць і драўляны мосцік. Такі мосцік быў выяўлены у час каналізацыйных работ і на пл.Маякоўскага. Далей вада цякла па вуліцы Заранаўскай, па Слабацкой, паміж дамамі Зубчонка і Ярашэвіча (вул.Сіняўская), затым ручай працякаў паралельна вул. Слабацкой, перасякаў вул. 1 Татарскую (Пушкіна) і ўваходзіў у пойму ракі Лань. На вуліцы Пушкіна ёсць і цяпер мосцік. Гэта і падцвярджае меркаванні аб памерах горада у 1506г. і размяшчэнні татарскага паселішча пасля бітвы з Крымскімі татарамі у жніўні 1506г.
 
Тут можна спампаваць матэрыял пра гісторыю назваў вуліц
Пра жыццё людзей, у гонар якіх названы вуліцы горада
На главную Назад