Свята вуліц Астроўскага і Шубіна!

У дваццаць пяты ліпеньскі  дзень кляччане, госці, сябры і суседзі сабраліся разам, каб адзначыць цудоўнае свята – свята вуліц Астроўскага і Шубіна. Пляцоўкай для мерапрыемства “Я на гэтай вуліцы жыву ” стаў шырокі двор на злучэнні вуліц Астроўскага і Шубіна. Нягледзячы на спёку жыццярадасныя суседзі сабраліся разам.

Канешне, як і кожная вуліца, завулак і вуліцы Астроўскага і Шубіна маюць свой твар, свой жыццёвы вопыт, свой лёс і шчырых жыхароў. Вуліцы, як і людзі, маюць сваю біяграфію. Яны нараджаюцца, растуць, сталеюць і нават старэюць разам са сваімі жыхарамі.

Музычныя нумары дарылі артысты раённага цэнтра культуры, Аляксей Паўлавіч Лапата, жаночы вакальны ансамбль “ З песняй па жыцці”. Разам з артыстамі жыхары вуліц адпачылі і па-суседску, разам правялі вольны час. Але, вуліцу ўпрыгожылі не толькі усмешкі суседзяў і музычныя нумары таленавітых музыкантаў, але і кулінарныя вырабы, рознакаляровыя кветнікі, пасаджаныя і ўпрыгожаныя жыхарамі вуліц.

На свяце ніхто з жыхароў не застаўся па-за ўвагай.

Няхай і далей на гэтых вуліцах звіняць дзіцячыя галасы, каб раніцай  заўсёды пахла блінамі і бульбай, каб спявалі песні і дарылі адзін аднаму усмешкі. Каб жылі і квітнелі вуліцы. Кахання і шчасця вам, спакою і міру ў вашых дамах і сэрцах, добрых працоўных будняў, светлых свят!

На главную Назад