Інфарм-дайджаст “Наркотык – крыніца бяды”

У рамках акцыі “Сябруем з законам” Заастравецкая сельская бібліятэка запрасіла падлеткаў на інфарм-дайджаст “Наркотык – крыніца бяды”. Сустрэча пачалася з прагляду сацыяльнага роліка на гэту хвалюючую тэму, затым школьнікі, абмеркаваўшы праблему наркаманіі сярод падлеткаў, працавалі з табліцай “Прычыны і наступствы ўжывання наркотыкаў”, спрабавалі даць парады (на хвіліну стаўшы журналістамі) тым, хто ўжо апынуўся ў наркатычнай залежнасці, а таксама вызначалі асноўныя жыццёвыя каштоўнасці чалавека, дзе наркотыкам не ў якім разе не можа быць месца!

На главную Назад