Бібліятэчны дэсант "Свет кнігі – у свет дзяцінства"

20 студзеня бібліятэчны дэсант "Свет кнігі – у свет дзяцінства" прызямліўся ў Заастравецкім яслі-садзе. Дзеці з радасцю сустрэлі ўжо знаёмага бібліятэкара, пагэтаму вельмі ўважліва слухалі пра нашу краіну – Беларусь, пра сталіцу рэспублікі – горад Мінск, пра сімвалы нашай дзяржавы – гімн і сцяг, а таксама пра родную беларускую мову. Актыўна адказвалі на пытанні, з інтарэсам малявалі сімвалы Незалежнасці (атрымалася зусім нядрэнна ) і, адгадваючы загадкі, гулялі ў цікавыя гульні.

На главную Назад