19 студзеня ў Галынкаўскай інтэграванайсельскай бібліятэцы прайшоў агляд твораў беларускага фальклору “Што за дзіва гэтыя казкі”.
На мерапрыемстве прысутнічалі ўдзельнікі літаратурна-этнаграфічнага клуба “Нашчадкі”. У пачатку ўсе адправіліся ў падарожжа па чароўнай Краіне Казак. Там іх чакалі цікавыя гульні: “Апішы героя”, “Назаві казку” і “Хто адправіў тэлеграму?”. У час гульняў рабяты прыгадвалі свае любімыя беларускія казкі, апісвалі герояў, па ўрыўку называлі твор. З задавальненнем дзеці адгадвалі “Казачныя загадкі” пра герояў беларускіх народных казак, прынялі актыўны ўдзел у віктарыне. У канцы мерапрыемства прысутныя паслухалі беларускую народную казку “Коцік, Пеўнік і Ліска”.