"Мы – беларусы"

Мы - беларусы, і ў гэтым наша сіла! Мы народ, які памятае, беражэ і ганарыцца сваёй гісторыяй. Мы тыя, хто ўзгадаваны на лепшых творах класікаў беларускай літаратуры. Мы, беларусы, хоць і розныя, але ўсе жывём па закону Божаму. І ў гэтым наша сіла! Нездарма 2021 год аб'яўлены ў Беларусі Годам народнага адзінства. Заастравецкая сельская бібліятэка з гэтай нагоды падрыхтавала для сваіх чытачоў кніжную выставу "Мы – беларусы", дзе кожны (і дарослыя, і дзеці) можа падабраць для сябе літаратуру на любы густ! Прыходзьце ў бібліятэку, чытайце з задавальненнем – і вам адкрыецца цэлы свет!

На главную Назад