Конкурс чытальнікаў праваслаўнай паэзіі “Жемчужины православной поэзии”

У рамках дэкады “Духоўна-маральнае выхаванне”, якая праходзіла ў ДУА “Грыцэвічская сярэдняя школа Клецкага раёна”,  бібліятэкар Грыцэвічскай інтэграванай бібліятэкі правяла з вучнямі 5-6 класаў конкурс чытальнікаў праваслаўнай паэзіі “Жемчужины православной поэзии”. Рабяты з задавальненнем і натхеннем дэкламавалі вершы  на праваслаўную тэматыку. Журы падвяло вынікі,  рабятам уручылі дыпломы 1, 2 і 3-й ступеняў.

Таксама была аформлена кніжная выстава “Праваслаўная кніга – шлях да духоўнасці”, праведзены тэматычны агляд літаратуры духоўна-маральнага зместу  “Духоўнае святло чалавека”.

На главную Назад