Гульня-падарожжа "Кожная жывёла для лесу важная"

Да Міжнароднага дня аховы жывёл, які адзначаецца 4 кастрычніка, Заастравецкая сельская бібліятэка запрасіла малодшых школьнікаў на гульню-падарожжа "Кожная жывёла для лесу важная". Дзеці разам з бібліятэкарам пабывалі на лясной паляне ля хаткі на курыных ножках, дзе іх чакалі розныя цікавыя заданні: "Загадкі ад Патапыча", "Знайдзі сляды жывёл", "Дамалюй па кропках", "Хто кім быў", "Лясны ці хатні" і інш. Таксама рабяты ўзгадалі пра правілы паводзін у лесе і важнасць іх выканання як дарослымі, так і дзецьмі.

На главную Назад