Бібліякніжны парасон!

Дождж-гарэза так лупцуе,
Аж стаіць навокал звон.
Ад дажджу дзяцей уратуе
Бібліякніжны парасон!
Каб халодныя восеньскія дзянькі не паказаліся сумнымі, Заастравецкая сельская бібліятэка падрыхтавала для сваіх юных чытачоў незвычайную выставу самай цікавай літаратуры: кнігі на выставе спускаюцца з каляровага парасона і нагадваюць: "Каб быць разумнымі і вучыцца толькі на выдатна, трэба нас абавязкова прачытаць!" Прыходзьце за новымі кнігамі, якія раскажуць вам пра ўсё на свеце!

На главную Назад