Выхаваўча-пазнавальнае мерапрыемства "Лес як на далоні"

20 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень лясоў, а 21 сакавіка - Сусветны дзень паэзіі. Напэўна, гэтыя дзве даты стаяць побач у календары нездарма, бо на стварэнне паэтычных твораў многія пісьменнікі чэрпаюць сваё натхненне менавіта з прыроды, з яе прыгажосці. У многіх вершах паэты не толькі апісваюць замілаванне прыроднымі краявідамі, але і ўздымаюць праблему знішчэння лясных масіваў і яе насельнікаў. Каб пазнаёміць малодшых школьнікаў з гэтымі датамі больш падрабязна, Заастравецкая бібліятэка запрасіла 21 сакавіка рабят на выхаваўча-пазнавальнае мерапрыемства "Лес як на далоні". У час падарожжа дзяцей чакалі незвычайныя віктарыны, шматлікія загадкі, розныя заданні і конкурсы: "Здагадайся!", "Зашыфравана грыб", "Калі я прыйду ў лясок...", "Намалюю і запомню", "Дапамагу, чым змагу!". Пазнаёміліся рабяты і з цікавай выставай кніг, на якой, акрамя даведачнай літаратуры, знаходзіліся мастацкія творы пра прыроду, чытанне якіх выклікала ў дзяцей вялікае задавальненне. У канцы сустрэчы кожны атрымаў салодкі пачастунак. Прыходзьце ў бібліятэку, і вам адкрыецца цэлы свет!

На главную Назад