Прававы дыялог “Сімвалы Незалежнасці”

15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь - дзяржаўнае свята, якое адзначаецца ў Беларусі згодна Указу Прэзідэнта Рэспублікі ад 26 сакавіка 1998 года. Само свята нясе ў сабе глыбокі змест, бо галоўны закон у нейкай ступені з’яўляецца адлюстраваннем менталітэту народа, люстэркам жыцця краіны. Беларуская Канстытуцыя — гэта асноўны закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна рэспублікі, выбарчая сістэма, дзяржаўны лад. Дзякуючы Канстытуцыі любы чалавек у нашай краіне мае права на годнае жыццё і асабістае развіццё. Беларуская Канстытуцыя гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы. А дата ў яе гонар – гэта не толькі афіцыйнае свята, але і памятны дзень прыняцця дакумента, дзякуючы якому сёння мы з гонарам завём сябе беларусамі, можам удзельнічаць ва ўсіх палітычных, эканамічных і сацыяльных працэсах, што адбываюцца ў краіне.
Да гэтай знакавай падзеі ў Заастравецкай сельскай бібліятэцы для малодшых школьнікаў быў праведзены прававы дыялог “Сімвалы Незалежнасці”. Рабятам у даступнай форме было расказана пра асноўны закон нашай дзяржавы - Канстытуцыю, пра яе значэнне для кожнага грамадзяніна, чаму гэта свята адзначаецца на дзяржаўным узроўні. Увага дзяцей была звернута і да такіх паняццяў, як кіраўнік дзяржавы, дзяржаўная мова. Таксама рабяты ўспомнілі пра галоўныя сімвалы Незалежнасці нашай краіны – герб, гімн і сцяг, пра правы і абавязкі кожнага чалавека, звярнуліся да казак, у якіх парушаны правы герояў і паглядзелі відэаролік “Як з’явілася Канстытуцыя”. У канцы сустрэчы дзеці з радасцю адлюстравалі сімвалы Беларусі, свае правы і абавязкі на паперы.

На главную Назад